Беларуская Служба

У Вільні сваякі палітвязняў атрымалі медалі ордэнa «Пагоня»

23.04.2023 16:01
Медалі былі Рады БНР былі ўручаныя членам сем’яў Ігара і Дар'і Лосікаў і Эдуарда Пальчыса.
Медалі Ордэну Пагоніwww.facebook.com/radabnr

У Вільні ў сядзібе Таварыства беларускай культуры адбылося ўручэнне першых Медалёў Ордэнa Пагоні. Медалі былі перададзеныя блізкім палітвязняў: Ігара Лосіка, Дарʼі Лосік і Эдуарда Пальчыса, узнагароджаных дэкрэтам Старшыні Рады БНР ад 25 сакавіка 2023 года за заслугі на ніве барацьбы за волю Беларусі, паведамляецца ў Фейсбуку Рады БНР.

«Дарʼя, Ігар і Эдуард праходзяць праз цяжкія выпрабаванні за праўду, за вернасць сваім ідэалам і за ўвесь беларускі народ. Яны дэманструюць годнасць і гераізм у складаных умовах, якія ім незаконна стварылі злачынцы й ворагі дэмакратыі і свабоды. Уся Беларусь чакае іхнага найхутчэйшага вызвалення», – пракаментаваў сябра Камісіі па ўзнагароджаннях пры Радзе БНР Алесь Чайчыц.

Ігар Лосік, блогер, адміністратар тэлеграм-канала, супрацьзаконна ўтрымліваецца ў турме з чэрвеня 2020 года. Незаконны прысуд: 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму (суддзя Мікалай Доля, пракурор Дзяніс Мікушаў).

Дарʼя Лосік, жонка Ігара Лосіка, незаконна зняволена ў кастрычніку 2022 году за інтэрвʼю пра абставіны незаконнага арышту яе мужа. Незаконны прысуд: два гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму (суддзя Мікалай Грыгаровіч, пракурор Кацярына Пакала).

Эдуард Пальчыс, блогер і грамадскі дзеяч, незаконна зняволены з восені 2020 г. Незаконны прысуд: 13 гадоў пазбаўлення волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму (суддзя Пётр Арлоў).

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі патрабуе неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі Ігара і Дарʼі Лосікаў, Эдуарда Пальчыса, а таксама ўсіх больш за 1 500 беларускіх палітычных вязняў.

аз