Беларуская Служба

З пачатку вайны ў Беларусь прыехала больш за 105 тысяч грамадзян Украіны

07.07.2023 11:01
 Часцей за ўсё ўкраінцы дабіраліся ў Беларусь транзітам праз Польшчу.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneVereshchagin Dmitry/Shutterstock

Сёлета ў Беларусь перабралася больш за 30 тысяч грамадзян Украіны, а ўсяго з пачатку вайны ў краіну прыехала 105 068 украінцаў. Такія лічбы падае Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі, якога цытуе euroradio. Часцей за ўсё ўкраінцы дабіраліся ў Беларусь транзітам праз Польшчу. Такі маршрут з пачатку вайны выбралі 68 580 чалавек, праз Літву – 16 671, яшчэ каля 4 тысяч заехалі праз Латвію.

Летась грамадзяне Украіны яшчэ маглі трапіць у Беларусь праз агульную мяжу. Гэтым шляхам паспелі скарыстацца амаль 16 тысяч украінцаў. Адзначым, што ў Беларусі ўкраінцы рызыкуюць патрапіць пад рэпрэсіі – перш за ўсё за асуджэнне расійскай агрэсіі.

З пачатку вайны з Украіны праз украінска-польскую мяжу выехала 9,9 млн чалавек. Большасць – каля 8 млн чалавек – пасля вярнулася дадому, ва Украіну. Частка засталася ў Польшчы, частка перабралася ў іншыя краіны Еўропы.

эж