Міністэрства замежных спраў Літвы паведаміла, што ў пятніцу часова выконваючаму абавязкі пасла Беларусі была ўручаная нота пратэсту ў сувязі з парушэннем дзяржаўнай мяжы і знішчэннем інфраструктуры на мяжы. Два чалавекі 22 жніўня незаконна зайшлі на тэрыторыю Літвы і зрэзалі слупы, на якіх знаходзіліся відэакамеры. Пасля гэтага парушальнікі вярнуліся на тэрыторыю Беларусі, паведамляе Delfi.
Інцыдэнт адбыўся недалёка ад вёскі Мустэйкіс у Варэнскім раёне.
МЗС запатрабавала ад Беларусі як мага хутчэй прадставіць тлумачэнні ў сувязі з гэтым інцыдэнтам і прыняць усе меры, каб у будучыні падобныя выпадкі не паўтараліся.
вс
здымак ілюстрацыйны