У Міністэрстве адукацыі прызналі, што настаўнікі не маюць права не пусціць на заняткі дзяцей без школьнай формы. Аднак бацькоў выклічуць на гутарку. Чыноўнікі называюць гэта «працаю з бацькамі», паведамляе belsat.eu.
Кіраўніца ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Мінадукацыі Ірына Каржова запэўніла, што дзецям не могуць забараніць прыходзіць на ўрокі не ў школьнай форме. «Не маюць права не пусціць», – адзначыла чыноўніца.
Пры гэтым яна прыгразіла, што «педагогі будуць працаваць з бацькамі такога вучня, звяртаючы ўвагу на тое, як можа пачувацца дзіцяці ў калектыве. Калі бацькі будуць спасылацца на нястачу грошай на форму, ім прапануюць матэрыяльную дапамогу.
У школу мусяць пусціць і без зменнага абутку, «аднак зноў жа – будуць працаваць з бацькамі», сказала Каржова.
эж