Беларуская Служба

Алейнік у ААН прапанаваў Беларусь у якасці пасярэдніка на перамовах паміж Расіяй і Украінай

21.09.2023 13:01
На яго думку кіраўніка МЗС Беларусі, гэта краіны Захаду вінаватыя ў канфлікце паміж Расіяй і Украінай.
78-
78-я сесія Генеральнай Асамблеі ААНPAP/EPA/MIGUEL RODRIGUEZ

Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік выступіў на паседжанні Рады Бяспекі ААН з заявай «Падтрыманне міжнароднага міру і бяспекі» аб сітуацыі ва Украіне 20 верасня 2023 года ў Нью-Ёрку. Сяргей Алейнік запэўніў, што, «знаходзячыся па суседстве з Украінай, Беларусь, як ніхто іншы, зацікаўлена ў больш хуткім мірным урэгуляванні гэтага канфлікту», паведамляе «Свабода».

Вінаватыя ў канфлікце паміж Расіяй і Украінай, на яго думку, краіны Захаду, якія «маюць намер ваяваць да апошняга ўкраінца». Алейнік таксама абвінаваціў заходнія дзяржавы ў нежаданні выконваць мінскія дамоўленасці і гэта, ён лічыць, прывяло да поўнамаштабнай вайны.

«На гэтым фоне поўным абсурдам выглядаюць абвінавачанні Беларусі ў «дапамозе агрэсіі», – заявіў Алейнік.

Таксама Алейнік падняў тэму ўкраінскіх уцекачоў, якія прыехалі ў Беларусь. Паводле кіраўніка МЗС Беларусі, з канца лютага 2022 года іх колькасць дасягнула 120 тысяч.

«Нашая краіна нясе гэтую нагрузку самастойна. Замест садзейнічання мы атрымліваем толькі незаконныя санкцыі з Захаду», – паскардзіўся кіраўнік беларускага МЗС.

У канцы свайго выступу Сяргей Алейнік чарговым раз запрапанаваў Беларусь у якасці пасярэдніка на мірных перамовах паміж Расіяй і Украінай, «пацвердзіўшы гатоўнасць беларускіх уладаў унесці свой уклад ва ўрэгуляванне сітуацыі».

У лютым 2022 года кіраўніцтва Беларусі падтрымала агрэсію Расіі супраць Украіны і дазволіла скарыстаць вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору для ўварвання расійскай арміі і абстрэлаў мірных гарадоў Украіны. Тэрыторыя Беларусі і пазней актыўна выкарыстоўвалася расійскім войскам для нанясення ўдараў па Украіне ў асобныя перыяды.

аз

ААН выступіла з заявай з нагоды новых пашпартных абмежаванняў

21.09.2023 09:20
«Указ з'яўляецца часткай наўмыснай палітыкі пакарання беларусаў у выгнанні».