Беларуская Служба

У Мінск на канферэнцыю па бяспецы прыехаў кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта

26.10.2023 13:14
Міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта прыбыў у Мінск для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі на тэму еўразійскай бяспекі.
     ( )  , 26.10.2023.
Кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта (у цэнтры) у Мінску, 26.10.2023.Фота: https://t.me/pul_1

У мерапрыемстве возьмуць удзел таксама міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, прадстаўнікі Кітая і краін АДКБ.

«Хацеў бы выказаць падзяку за тое, што мяне сюды запрасілі. Я перакананы ў тым, што дыялог – гэта важная рэч. Перакананы ў тым, што падтрымліваць каналы камунікацыі вельмі важна. Менавіта з гэтай прычыны я з радасцю прыняў гэтае запрашэнне, нягледзячы на тое, што я рызыкую падвергнуцца сур'ёзнай крытыцы за прынятае рашэнне ў некаторых частках Еўропы», – цытуе БелТА Петэра Сіярта.

Падчас сваёй прамовы на канферэнцыі Сіярта заклікаў да правядзення мірных перагавораў для заканчэння вайны ва Украіне, а таксама да аднаўлення «цывілізаванага дыялогу паміж Захадам і Усходам».

Венгрыя застаецца фактычна адзінай краінай Еўрасаюза, якая падтрымлівае кантакты з кіраўніцтвам Беларусі і Расіі.

вх