Беларуская Служба

Палітзняволенага Міхаіла Лапунова арыштавалі сёмы раз запар

07.11.2023 15:48
У ІЧУ яго ўтрымліваюць ужо тры месяцы.
Міхаіл Лапуноў крныіца: «Белсат»

Міхаіл Лапуноў – бацька палітзняволенага Мікіты Залатарова – днямі ён мусіў выйсці на волю, але гэтага не адбудзецца, бо яго зноў арыштавалі. 3 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля прайшоў чарговы суд над ім паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Суддзя Віктар Казачок прызначыў яму чарговыя 15 сутак.

Міхаіл быў затрыманы 8 жніўня і з таго часу бесперапынна ўтрымліваецца ў ізалятары часовага ўтрымання. Агулам мужчына правядзе за кратамі больш за тры месяцы.

Сын Лапунова – Мікіта Залатароў – адзін з наймалодшых затрыманых палітвязняў у выніку пратэстаў 2020 года. Агульны тэрмін пакарання для яго склаў чатыры з паловай гады выхаваўчай калоніі.

ав/Вясна

Па Гомельшчыне пракацілася вялізная хваля рэпрэсіяў

05.11.2023 18:02
Пад каток лукашэнкаўцаў трапілі дзясяткі людзей па ўсёй вобласці.

Павал Латушка: Тэма санкцыйнага рэжыму прынцыпова важная для дэмакратычных сіл Беларусі

06.11.2023 13:35
Санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі павінны прымушаць яго спыніць здзекавацца з народа.