Святлана Ціханоўская прапанавала беларусам 5 спосабаў, як рэагаваць так званы «Адзіны дзень галасавання», які рыхтуюць лукашысты. Яна таксама падкрэсліла, што ні беларусы, ні міжнародная супольнасць вынікі гэтых «выбараў» не прызнаюць.
Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з заклікам «выказаць нязгоду з выбарчым фарсам – хаця я разумею, што ва ўмовах тэрору бяспечных спосабаў амаль не засталося».
Палітык запрапанавала, што кожны з беларусаў можа рабіць ужо цяпер. У першую чаргу, пазбягайце удзелу ў любых рэжымных мерапрыемствах. Не дазваляць рэжыму падмануць сябе, вашых блізкіх і сяброў, пры Лукашэнку выбары немагчымыя. Апроч таго Ціханоўская заклікала беларусаў карыстацца незалежнымі СМІ для атрымання праўдзівай інфармацыі.
Палітык папрасіла беларусаў збіраць доказы злачынстваў рэжыму і яго памагатых, каб яны ведалі, што панясуць адказнасць за свае дзеянні.
юл