Фонд BYSOL сабраў больш за 20 тысяч еўра на калядныя падарункі дзецям палітвязняў. Пра гэта паведамляецца на сайце ініцыятывы.
«У многіх беларускіх дзетак хтосьці з бацькоў (а часам і абодва) у гэтую гадзіну знаходзіцца за кратамі па палітычных матывах. Многія сем'і вымушаныя сустракаць навагоднія святы ў чужой краіне, у растанні, не маючы магчымасці зрабіць традыцыйныя падарункі родным.
<…> Разам з вамі мы можам зрабіць так, каб палітзняволеныя бацькі падарылі сваім дзецям крыху радасці ў гэтыя дні», - гаворыцца на старонцы збору.
На падарунак для кожнага дзіцяці плануецца выдзеліць па 100 еўра. Збор працягваецца.
Крыніца: Фонд BYSOL