IT-інжынеру з Гродна і былому палітвязню Аляксею Галоўкіну дапамаглі эвакуявацца з Беларусі. Пра гэта расказваюць праваабаронцы, на якіх спасылаецца euroradio. Мужчыну адправілі на тры гады ў калонію за каментары ў сеціве. Аляксея абвінавачвалі паводле чатырох артыкулаў, у тым ліку ў «гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі», і асобна – у дачыненні да «службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі».
У канцы жніўня стала вядома, што Аляксей на волі, але за некалькі месяцаў да гэтага супраць яго завялі новую крымінальную справу па тых жа артыкулах, але нібыта па новых эпізодах. У Аляксея ёсць інваліднасць, у яго праблемы з суставамі. Яму складана рухацца. Цяпер Аляксей Галоўкін знаходзіцца ў бяспецы ў Швейцарыі.
Паводле падлікаў праваабарончага цэнтру «Вясна», станам на 4 снежня ў Беларусі налічваецца 1445 вязняў сумлення.
эж