«Беларусбанк» абвясціў, што ўводзіць мінімальныя сумы на некаторыя аперацыі з картачкамі. Новаўвядзенне пачне працаваць з 5 лютага.
Як паведамляецца на сайце фінустановы, з 5 лютага банк устанаўлівае мінімальную суму на некаторыя аперацыі. Гэта будзе 1 беларускі рубель, долар, еўра, расійскі рубель ці юань. Такія ліміты ўстановяць у аперацыях з выкарыстаннем картак «Беларусбанка» на прыладах іншых фінансавых устаноў. Гэта:
- пералічэнне (перавод) грошай з рахунку, да якога аформленая картка банка;
- залічэнне грошай на рахунак, да якога аформленая картка банка, пералічаных з-за мяжы.
Пры гэтым уладальнікам рахункаў дазволілі самастойна ўстанаўліваць у аддзяленні банка некаторыя абмежаванні:
- на расходныя аперацыі ў дадатковых картках, выпушчаных кліентам клуба «Зебра»;
- на аперацыі пакупкі з выдачай наяўных грошай на дадатковых картках, выпушчаных для паслуг «Картка навучэнца» і кліентам «Зебра», а таксама для міжнародных карпаратыўных картак банка.
Хартыя'97
нг