Беларуская Служба

За суткі чарга легкавых аўтамабіляў на выезд у ЕС вырасла ў 2,4 разы

04.01.2024 12:18
Пра рост чэргаў паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі.
.
.markusspiske/pixabay.com/CC0

«За 24 гадзіны колькасць легкавых аўто, якія чакаюць уезду на сумежную тэрыторыю, павялічылася з 225 да 545 адзінак. Самы загружаны маршрут праходзіць праз польскі пункт пропуску «Цярэспаль» («Брэст»), яго супрацоўнікі прынялі на сваю тэрыторыю 42% транспарту ад нормы», – праінфармавалі ў ведамстве.

На літоўскім напрамку менш за ўсё легкавых аўтамабіляў, паводле звестак ДПК, аформілі ў пагранпераходзе «Мядзінінкай» («Каменны Лог») – 54% аўто. У латвійскім – «Патэрніекі» («Грыгараўшчына») – прынялі 56%.

Самым загружаным маршрутам у ЕС для фур застаецца літоўскі пункт пропуску «Шальчынінкай» («Беняконі»), перад якім знаходзяцца каля 500 велікагрузаў. Менш за ўсё грузавых аўто аформілі ў «Мядзінінкаі» («Каменны Лог») – 15%.

У польскім пункце пропуску «Кукурыкі» («Казловічы») выканалі норму па пропуску на 49%. Уезду на сумежную тэрыторыю чакаюць каля 145 фур, заявілі пагранічнікі.

Перад латвійскім пунктам пропуску «Патэрніекі» («Грыгараўшчына») колькасць фур за суткі павялічылася з 30 да 110 адзінак. Латвійскі бок прыняў на сваю тэрыторыю 40% аўто.

ав/Люстэрка