Так у Віцебскай вобласці ў 14-ці акруговых выбарчых камісій зарэгістравана 15 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
У спісе — толькі кіраўнікі дзяржаўных прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Сярод іх чатыры сябры Беларускай партыі «Белая Русь», адзін сябра Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, астатнія дзесяць — беспартыйныя. Сярод будучых кандыдатаў 12 мужчын і 3 жанчыны. Толькі ў адной з выбарчых акруг ёсць канкурэнцыя, бо зарэгістраваныя дзве ініцыятыўныя групы.
На выбарах у Магілёўскай вобласці дапусцілі таксама толькі былога кіраўніка Магілёўскага гарвыбаркама, сілавікоў, начальнікаў і дырэктараў прадпрыемстваў.
Крыніца: Праваабаронцы за свабодныя выбары