Беларуская Служба

Дыпламатычны скандал паміж Беларуссю і Швецыяй: у Мінск адклікалі амбасадара Мірончыка

05.01.2024 16:20
Для кансультацыяў у Стакгольм таксама адклікалі шведскага часовага паверанага ў Беларусі.
Сцяг ШвецыіPicudio/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пасля прызначэння шведскай прадстаўніцы пры беларускай дэмакратычнай супольнасці за мяжой амбасадаркі Крыстыны Юганэсан паміж афіцыйным Мінскам і Стакгольмам узнік дыпламатычны скандал.

Як паведамілі «Свабодзе» ў прэс-службе МЗС Швецыі, «цяпер у Стакгольме для кансультацыяў знаходзіцца часовы павераны ў справах Швецыі ў Мінску. Праца ў амбасадзе Швецыі ў Мінску працягваецца ў звычайным рэжыме. Цяпер у Мінску для кансультацыяў знаходзіцца пасол Беларусі ў Стакгольме».Амбасадарам Беларусі ў Швецыі акрэдытаваны Дзмітрый Мірончык.

З 5 верасня 2022 года Эва Сундквіст выконвае абавязкі часовага паверанага ў справах Швецыі, кіраўніка місіі ў Мінску.

6 лістапада ў Вільні міністр замежных справаў Швецыі Тубіяс Більстрэм абвясціў аб прызначэнні Крыстыны Юганэсан, якая раней працавала амбасадаркай Швецыі ў Мінску, дыпламатычнай прадстаўніцай пры беларускай дэмакратычнай супольнасці за мяжой.

Апрача таго, Тубіяс Більстрэм у 6 лістапада ў інтэрв’ю «Свабодзе» заявіў, адказваючы на пытанне, ці прызнае ён Святлану Ціханоўскую абраным прэзідэнтам: «Мы прызнаём яе чалавекам, які перамог на выбарах і які па праве павінен быў стаць інаўгураваным прэзідэнтам Беларусі».

Паводле інфармацыі з дыпламатычных крыніц у Мінску, гэта выклікала незадавальненне ўладаў Беларусі, якія адклікалі свайго амбасадара з Стакгольму і запатрабавалі, каб у сталіцу Швецыі для кансультацыяў паехаў кіраўнік дыпламатычнай місіі гэтай краіны ў Мінску.

У МЗС Швецыі таксама паведамілі, што пасля новага прызначэння Крыстыны Юганэсан МЗС Швецыі правёў перамовы з беларускімі прадстаўнікамі.

«У нас няма канкрэтных рэакцый, каб падзяліцца», – паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных справаў Швецыі.

аз

У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 10 чалавек – цяпер у ім 3 664 прозвішчы

05.01.2024 12:15
Акрамя таго стала вядома пра тое, што «экстрэмісцкімі» прызнаныя сацсеткі ксяндза Вячаслава Барока.

У Літву не пусцілі галоўнага ўрача санаторыя «Беларусь»

05.01.2024 15:20
Паводле Дэпартамента міграцыі МУС Літвы, Ілля Епіфанаў уяўляе пагрозу бяспецы краіны.