Еўракамісія заклікала Google, Meta і іншыя буйныя тэхналагічныя кампаніі дапамагчы незалежным беларускім СМІ, піша Financial Times. У прыватнасці, прасоўваючы іх матэрыялы вышэй, чым тыя, што публікуюць рэжымныя СМІ. У Еўракамісіі адзначылі, што алгарытмы пошуку не ўлічваюць цэнзуру, якая дзейнічае ў Беларусі.
«Барацьба з дэзынфармацыяй і прасоўванне свабоды СМІ – гэта два бакі аднаго медаля, і мы хочам, каб Big Tech займаўся абодвума, – кажа віцэ-старшыня Еўракамісіі Вера Ёўрава. -... Гэта азначае забеспячэнне бачнасці ў інтэрнэце праўдзівай інфармацыі, а не прапаганды Мінска ці Крамля».
У кампаніі Google заявілі выданню, што «прыкладаюць усе намаганні, каб ствараць нашы прадукты і забяспечваць выкананне нашай палітыкі спосабамі, якія не бяруць да ўвагі палітычныя прыхільнасці». А пошук «заўсёды можа быць лепшым». У кампаніі спасылаюцца на існаванне «соцень фактараў, якія вызначаюць, якія вынікі будуць паказаны», паведамляе «Еўрарадыё».
вс