Чарговы хапун на Гомельшчыне – усіх затрымалі за рэпосты. ГУБАЗіК паказаў чацвярых затрыманых. Іх вінавацяць у распаўсюджванні матэрыялаў, якія рэжым прызнаў «экстрэмісцкімі».
Сярод затрыманых – 33-гадовы гамяльчук Аляксандр Півун і 32-гадовы жлобінец Уладзіслаў Каўпаеў. Першы быў падпісаны на нешта на сваёй неактыўнай старонцы «Укантакце», а ў чым канкрэтна вінавацяць другога, не паведамляецца.
Яшчэ адзін затрыманы мужчына пераслаў сваёй жонцы ў месенджары спасылку на незалежнае СМІ, інфармуе «Наша Ніва».
вс