Беларуская Служба

Пасля масавых затрыманняў у Інстытуце раслінаводства ў Шчучыне памянялі дырэктара

09.01.2024 14:33
Сяргей Шэўчык родам з вёскі Каменка Шчучынскага раёна. Ён – спецыяліст у галіне раслінаводства. Кіраваў прадпрыемствам амаль шэсць гадоў.
Ілюстрацыйны здымакфота: Ireine /Shutterstock.com

Ужо былы дырэктар Гродзенскага занальнага Інстытута раслінаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Шчучыне Сяргей Шэўчык больш не працуе ва ўстанове. Крыніца выдання Hrodna.life сцвярджае, што яго знялі пасля масавых затрыманняў ва ўстанове.

Сяргей Шэўчык родам з вёскі Каменка Шчучынскага раёна. Ён – спецыяліст у галіне раслінаводства. Кіраваў прадпрыемствам амаль шэсць гадоў.

Як стала вядома Hrodna.life, у нейкую іншую ўстанову Шэўчык не перайшоў. Верагодна, ён пакуль без працы.

Новым дырэктарам стаў Уладзімір Мар’янавіч Макара, які да гэтага быў намеснікам дырэктара па навуковай рабоце. Ён кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт.

Раней стала вядома, што ў кастрычніку 2023 года ў Гродзенскім занальным інстытуце раслінаводства НАН Беларусі ў Шчучыне затрымалі некалькіх супрацоўнікаў. Іх прыцягнулі да адказнасці за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у інтэрнэце.

эж