Затрыманая Тацяна Севярынец – маці асуджанага на 7 гадоў зняволення палітвязня Паўла Севярынца. Паводле інфармацыі ПЦ «Вясна», затрыманне Таццяны Севярынец адбылося 9 студзеня раніцай. Паведамлялася, што жанчыну вязуць у ГУБАЗіК.
Праз час дачка Таццяны Ганна Севярынец напісала, што маці затрымалі да суду, прычынай затрымання сталі «нейкія падпіскі ў фэйсбуку, якіх у яе даўно не было». Калі адбудзецца суд – невядома.
Тацяна Севярынец – маці асуджанага на 7 гадоў калоніі строгага рэжыму палітзняволенага палітыка, пісьменніка, аднаго з заснавальнікаў «Маладога фронту», аднаго з лідараў партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца. 30 снежня 2023 году Паўлу споўнілася 47 гадоў.
У кастрычніку 2020 году Таццяну Севярынец затрымлівалі праз удзел у маршы пенсіянераў.
эж