Беларуская Служба

У Драгічыне будуць судзіць дырэктара музея

09.01.2024 17:03
Падчас вобшуку ў мужчыны знайшлі патрон, якому каля 100 гадоў. Гэта расцанілі як «незаконнае захоўванне боепрыпасаў» і завялі крымінальную справу па арт. 295. Суд мае адбыцца неўзабаве.
Сяргей ГранікФота: https://brestspring.org/

У гэтым месяцы чакаецца суд над Сяргеем Гранікам, які займае пасаду дырэктара ваенна-гістарычнага музея ў Драгічыне, піша «Берасцейская вясна».

А ў лістападзе 2023-га прыйшлі ў інтэрнат, у якім ён жыве. Афіцыйная версія – пошук самагоннага апарату ды самагонкі, хоць Гранік не п'е.

Падчас вобшуку ў мужчыны знайшлі патрон, якому каля 100 гадоў. Гэта расцанілі як «незаконнае захоўванне боепрыпасаў» і завялі крымінальную справу па арт. 295. Суд мае адбыцца неўзабаве.

Крыніца «Берасцейскай вясны», знаёмая з сітуацыяй, лічыць, што Сяргею Граніку маглі той патрон і падкінуць. На выбарах 2020 года ён быў у складзе раённай выбарчай камісіі ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі («Грамада»).

эж