Беларуская Служба

КДБ паказаў затрыманых «дыверсантаў». Адзін з іх - прыхільнік сілавікоў

16.02.2024 17:18
Паведамляюць пра бацьку і яго двух сыноў з Украіны і жыхара Брэста.
  .
Момант затрымання «дыверсантаў».Фота: сілавыя структуры Беларусі.

«Сілавікі» заявілі, што затрымалі Сяргея Кабарчука і ягоных сыноў – Паўла і Багдана, усе яны жывуць у Валынскай вобласці. Яны нібыта займаліся кантрабандай.

Яшчэ адзін затрыманы – жыхар Брэста Віталь Уласюк. На фота перад затрыманымі раскіданыя незразумелыя рэчы, якія чэкісты «завуць бомбамі для тэрактаў на тэрыторыі Беларусі і Расіі».

Віталь Уласюк, якога КДБ назваў «дыверсантам», у сацсетках падтрымліваў «сілавікоў» і расійскую агрэсію. Мужчына нарадзіўся ў Туркменістане ў сям'і ваеннага, служыў у 38-й брэсцкай ДШБ. У апошні час, па звестках BELPOL, працаваў мантажнікам.

Цікава, што ў сацсетках Віталь, якога КДБ назваў «украінскім дыверсантам», актыўна брахаў пасты з падтрымкай лукашэнкаўскага АМАПу, які «не прадаў краіну Захаду», а таксама публікацыі ў падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны.

А яшчэ ён пасціў фота з розных праўладных мерапрыемстваў і падтрымліваў «несмяротны полк», настальгаваў па СССР.

БГМ

нг