Дзясяткі, сотні чалавек за дзень, якія спрабуюць прарвацца ў Польшчу, становяцца штодзённасцю. Актывізацыя нелегальных мігрантаў адзначана таксама на межах з Латвіяй і Літвой, падкрэслівае намеснік кіраўніка Абʼяднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка.
Паводле палітыка, важна разумець, што сярод нелегальных мігрантаў на тэрыторыю ЕС могуць спрабаваць прарвацца прадстаўнікі спецслужбаў Беларусі і Расіі, а таксама вагнераўцы.
«Аляксандр Лукашэнка дзейнічае па заданні Крамля. Мэта - дэстабілізацыя сітуацыі на мяжы з членамі НАТА і адцягненне рэсурсаў ЕС ад дапамогі Украіне. Нельга выключаць магчымую падрыхтоўку маштабнай правакацыі», - кажа Латушка: ⠀
- Дэстабілізацыя на мяжы паводле задумы Лукашэнкі і Крамля павінна прывесці да поўнага закрыцця памежных пераходаў на мяжы з ЕС. Пры гэтым яны жадаюць зрабіць гэта рукамі Захаду. Закрыццё межаў - адна з задач падчас падрыхтоўкі чарговай фазы вайны. Нельга выключаць і гэтага. ⠀
Перасцерагае беларускі палітык і нагадвае, што важна, каб не былі закрыты памежныя пераходы для простых грамадзян, а былі перакрыты грузавыя чыгуначныя зносіны, што дасць магчымасць стварыць магутны ціск на рэжым і ўключыць Кітай у вырашэнне праблемы нелегальных мігрантаў.
аз