Беларуская Служба

Пад Пецярбургам затрымалі вядомага беларускага доктара Уладзіміра Мартава

15.05.2024 13:27
На радзіме Мартаву завочна выбрана мера стрымання ў выглядзе арышту. 
  .
Доктар Уладзімір Мартаў.Фота: Алесь Пілецкі, TUT.BY

У Мурыне пад Санкт-Пецярбургам затрымалі вядомага беларускага доктара Уладзіміра Мартава. Яму не даравалі крытыку аховы здароўя, - паведамляе nashaniva.com.

Мартаў быў загадчыкам аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі, а на другі год каранавіруснай пандэміі атрымаў абвінавачанне ў арганізацыі экстрэмісцкай супольнасці, піша «Фантанка».

Мартаў адным з першых загаварыў аб статыстыцы смяротнасці ад каранавіруса. У красавіку 2021 года Мартава звольнілі з БХМД Віцебска. Затым ён з'ехаў з краіны.

На радзіме Мартаву завочна выбрана мера стрымання ў выглядзе арышту. Пакуль што затрыманы дастаўлены ў 87-ы аддзел паліцыі ва Усеволжскім раёне Леніградскай вобласці.

эж

Доктару Уладзіміру Мартаву далі 7 сутак арышту за сцяжок

23.02.2022 17:40
Віцебскага лекара Уладзіміра Мартава асудзілі нібыта за «непадпарадкаванне міліцыі».