Беларуская Служба

BELPOL: Вайна Лукашэнку на руку, яна дае магчымасць выжыць вялізнай колькасці беларускіх прамысловых прадпрыемстваў

20.05.2024 15:01
Беларускі рэжым камуфлюе кітайскую вайсковую дапамогу Расіі.
ПадольскPAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

 Пекін, каб пазбегнуць праблемаў, звязаных з парушэннем заходніх санкцыяў, выкарыстоўвае беларускія прадпрыемствы для пастаўкі ў Маскву камплектуючых для вытворчасці зброі. Беларусь дапамагае расіянам у папаўненні запасаў узбраення, у тым ліку цяжкай тэхнікі. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Дождь» распавёў прадстаўнік праекту BELPOL Уладзімір Жыгар:

-Беларусь вырабляе прыцэлы, якія дазваляюць мадэрнізаваць расійскую тэхніку. Яна вырабляе гэтыя ў тым ліку прылады з кітайскіх камплектуючых. Гэта прыцэлы для танкаў і бронетэхнікі. Гэта прыцэлы і тэхніка, якой у Беларусі яшчэ ніколі не было. Што б ні казаў Лукашэнка, вайна яму на руку, таму што яна дае магчымасць выжыць вялізнай колькасці беларускіх прамысловых прадпрыемстваў.

Раней журналісты-расследавальнікі, звязаныя з расійскімі незалежнымі СМІ, паведамлялі, што Кітай пастаўляе ў Расію кампаненты для вытворчасці боепрыпасаў і беспілотнікаў.

ав/IAR