Беларуская Служба

У Гомелі знік без вестак палітвязень, унесены ў «спіс тэрарыстаў»

23.05.2024 13:36
Ён знік 13 дзён таму.
 .
Аляксандр Вітухноўскі.Фота: https://psobelarus.ru

Пра Аляксандра Вітухноўскага вядома тое, што яму былі прад'яўленыя абвінавачанні па арт. 342 Крымінальнага кодэкса («арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», арт. 368 («абраза Лукашэнкі») і арт. 130 («распальванне варожасці»).

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, суд над гамяльчанінам завяршыўся 25 кастрычніка 2023 года, а 22 снежня 2023 года разглядалася апеляцыя. На які тэрмін асудзілі гамяльчаніна, высветліць пакуль не ўдалося - паведамлялася толькі, што ён адбывае пакаранне ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Акрамя таго, 5 студзеня 2024 года МУС унёс Вітухноўскага ў «спіс экстрэмістаў», а 8 студзеня 2024 года КДБ дадаў яго ў «спіс тэрарыстаў».

Выходзіць, што Вітухноўскі ужо вызваліўся, а 10 траўня сышоў з хаты і знік. Удакладняецца, што яму можа быць неабходная медыцынская дапамога.

Баста!