Беларуская Служба

У бацькоў Крысціны Ціманоўскай прайшоў вобшук. Вось што яна заявіла на гэты конт

23.05.2024 15:13
Заяву беларускай спартсменкі, якая некалькі гадоў таму папрасіла палітычнага прытулку ў Польшчы, распаўсюдзіў BYPOl.
Kryscina Cimanouska
Kryscina Cimanouska Attila Husejnów / FORUM

«Пакуль я лячу на спаборніцтвы і ў мяне трасуцца рукі ад гэтай інфармацыі, а ўсё таму, што я хачу свабоды для сваёй краіны. Хачу прыязджаць туды на выходных, каб наведваць бацькоў, хачу раз у год прыязджаць у Беларусь дзеля яе цудоўнай прыроды, хачу сустрэцца з сябрамі, хачу пабываць там, дзе я нарадзілася і вырасла, хачу прайсціся па Мінску, па сваіх любімых вуліцах, зайсці ў любімае кафэ і выпіць кавы з круасанам.

За гэта мая плата – крымінальныя справы, запалохванні і ператрусы. У мяне забралі дом, а цяпер дабраліся да маёй сям'і, звычайнай правінцыйнай сямʼі, дзе тата ўсё жыццё працаваў пажарным, а мама супрацоўнікам банка», – паведамляе Ціманоўская.

Ціманоўская кажа, што апошнія гады для яе сямʼі і так былі вельмі цяжкія – рак у мамы, інсульт у бацькі (цяпер ён інвалід).

«Ніхто не нясе адказнасць за мяне, акрамя мяне самой, і калі ў Следчага камітэта ёсць пытанні да мяне, то я запрашаю іх у свой новы дом на ператрусы і размовы», – дадала Ціманоўская.

нг