Беларуская Служба

Пуцін у Беларусі. Размаўляць будзе пра «пытанні бяспекі»

24.05.2024 08:11
Уладзімір Пуцін прыбыў у Беларусь з двухдзённым візітам.
  .
Пуцін у Беларусі. Размаўляць будзе пра «пытанні бяспекі»t.me/pul_1

Падчас візіту Пуцін плануе абмеркаваць з Аляксандрам Лукашэнкам, паводле расійскіх СМІ, «пытанні бяспекі, у тым ліку сумесныя ваенныя вучэнні» і эканамічнае супрацоўніцтва.

Пасля прылёту ў Мінск Пуцін заявіў, што адной з тэмаў перамоваў з Лукашэнкам стане «другі этап вучэнняў з непасрэдным удзелам нашых беларускіх сяброў і калегаў у вайсковай сферы».

У Беларусь прыляцелі таксама новы міністр абароны Расіі Андрэй Белавусаў, кіраўнік «Расатама» Аляксей Ліхачоў, паведамляе праект маніторынгу «Беларускі гаюн».

Гэтыя вучэнні прадугледжваюць выкарыстанне тактычнай ядзернай зброі.

У Беларусь таксама прыляцелі новы міністр абароны Расіі Андрэй Белавусаў, кіраўнік «Расатама» Аляксей Ліхачоў. У Беларусь таксама прыляцелі новы міністр абароны Расіі Андрэй Белавусаў, кіраўнік «Расатама» Аляксей Ліхачоў.

Reuters нагадвае, што раней Мінабароны РФ паведамляла, што расійская армія пачала «першую фазу вучэнняў» з мадэляваннем прымянення тактычнай ядзернай зброі. Гэта павінна стаць адказам на «ваяўнічыя заявы» заходніх лідараў, у тым ліку прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, якія ў Крамлі лічаць пагрозай бяспецы Расіі.



Паводле вайсковых экспертаў, на якіх спасылаецца Reuters, мэта гэтых вучэнняў таксама – папярэдзіць Захад ад большага ўцягвання ў вайну ва Украіне, якая атрымлівае заходнюю зброю і падтрымку разведкі.

PAP/вх

Ты за свае правы можаш выйсці, а паспрабуй за іх пасядзець — палітзняволеная пра вызваленне людзей у Беларусі

22.05.2024 14:18
Палітзняволеныя расказваюць пра надзвычай жорсткае стаўленне сілавікоў, катаванні холадам, фізічны гвалт, адсутнасць медыцынскай дапамогі.

«Спаць спакойна» — фотагісторыі пра жыццё нанова

23.05.2024 15:37
У цэнтры Варшавы цяпер можна паглядзець фотавыставу пра беларускіх уцекачоў.

У кватэрах кандыдатаў у КС ад кааліцыі Латушкі і іх сваякоў у Беларусі прайшлі ператрусы

24.05.2024 07:15
Па месцы рэгістрацыі кандыдатаў у Каардынацыйную раду ад кааліцыі Паўла Латушкі ў Беларусі прайшлі ператрусы.