Беларуская Служба

КДБ масава затрымлівае чыгуначнікаў за фота аварыі, якую хацелі ўтаіць

27.05.2024 14:10
«Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» даведалася пра хвалю затрымання калег, якая трывае ад 20 траўня.
 10    -,      . : Belzhd.link
Аварыя 10 мая на станцыі «Мінск-Сартавальны», за перасылку фота якой затрымліваюць чыгуначнікаў. Фота: Belzhd.linkФота: Belzhd.link

КДБ масава затрымлівае чыгуначнікаў за фота аварыі, якую хацелі ўтаіць, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі», паводле якой хваля затрыманняў працягваецца з 20 траўня. Толькі ў лакаматыўным дэпо «Мінск» 21 траўня схапілі шэсць машыністаў і памочнікаў машыніста.

Кіраўніцтва дэпо сцвярджае, што прычынай затрыманняў была перасылка ў мэсэнджарах і працоўных чатах фота аварыі 10 траўня, калі манеўраны лакаматыў сышоў з рэек каля станцыі «Мінск-Сартавальны». Паводле супольнасці чыгуначнікаў, аварыю спрабавалі ўтаіць.

З ліку шасці затрыманых, пра якіх вядома, трох вызвалілі праз тры дні, тры застаюцца затрыманымі. Прынамсі двум інкрымінуюць «спрыянне экстрэмізму» – імаверна, гаворка пра артыкул 361-4 Крымінальнага кодэкса, паводле якога могуць пакараць пазбаўленнем волі на тэрміны да 7 гадоў.

Абвінавачаных звольнілі, таксама «прапанавалі» звольніцца начальніку адной са станцый лакаматыўнага дэпо – усё за тую ж перасылку здымкаў супрацоўнікамі.

Супольнасць чыгуначнікаў адзначае, што затрыманні і звальненні адбываюцца на тле вострага недахопу кадраў на чыгунцы. І нават ва ўмовах зніжэння аб’ёму грузаперавозак звальненне шасці супрацоўнікаў будзе адчувальным для лакаматыўнага дэпо.

аз