Беларуская Служба

На выбарах у Каардынацыйную раду прагаласавалі 6723 беларусы

28.05.2024 08:16
КР публікуе папярэднія вынікі.
.
.Photo: ulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

Найбольшую колькасць галасоў – 2358 галасоў, што дае 28 мандатаў – набрала каманда Латушкі і Рух «За свабоду».

Блок Пракоп’ева – Ягорава – 1050 галасоў i 13 мандатаў. «Незалежныя беларусы» – 616 галасоў i 8 мандатаў. «Еўрапейскі выбар» – 605 галасоў i 8 мандатаў.

«Моладзевы наступ» – 598 галасоў i 7 мандатаў. «Наша справа» – 489 галасоў i 7 мандатаў. «Воля» – 432 галасы i 6 мандатаў. «Хопіць баяцца» – 226 галасоў i 3 мандата.

«Голас дыяспар – Адзінства па-над межамі» – 184 галасы i 0 мандатаў. «Салідарнасць» – 104 галасы i 0 мандатаў. «Краіна для жыцця» – 61 голас i 0 мандатаў.

ав