Беларуская Служба

Суд ЕС адмовіўся зняць санкцыі з авіякампаніі «Белавія»

29.05.2024 13:43
Беларуская авіякампанія трапіла пад санкцыі Еўрасаюза ў 2021 годзе пасля прымусовай пасадкі ў Беларусі самалёта авіякампаніі Ryanair.
Boeing 737-800
Boeing 737-800 авіякампаніі «Белавія»фота: авіякампанія «Белавія»

Суд агульнай юрысдыкцыі Еўрасаюза ў Люксембургу адмовіўся зняць санкцыі з авіякампаніі «Белавія».

«Пазоў адхілены. »Белавія« загадана аплаціць выдаткі», – гаворыцца ў пастанове суда.

Беларуская авіякампанія трапіла пад санкцыі Еўрасаюза ў 2021 годзе пасля прымусовай пасадкі ў Беларусі самалёта авіякампаніі Ryanair. Самалёт пасадзілі нібыта таму, што паступіла паведамленне аб падкладзенай бомбе, якое сфабрыкавалі беларускія спецслужбы. З яго борта знялі блогера Рамана Пратасевіча і яго сяброўку Сафію Сапегу.

Пасля гэтага ЕС забараніў самалётам беларускіх авіяперавозчыкаў карыстацца паветранай прасторай і аэрапортамі Еўрасаюза, паведамляе «Еўрарадыё».

вс