Беларуская Служба

Няма дома, няма вяртання, няма будучыні. Трагічны лёс беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне

29.05.2024 17:45
Пакуль мы змагаемся, мы патрэбныя, але не ведаем, што з намі будзе далей, кажуць беларусы, якія ваююць ва Украіне. Кіеў дагэтуль не ўрэгуляваў сваю прававую сітуацыю, а Польшча неахвотна выдае гуманітарныя візы такім людзям.
Ілюстрацыйнае фотаФота з сацыяльных сетак

Пра беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне піша Gazeta Wyborcza.

«Вайна – гэта не дэманстрацыі, і я вельмі баюся», – прызнаецца Сяргей, барадаты 30-гадовы мінчанін, які, як і тысячы беларусаў, прыехаў ва Украіну пасля пратэстаў у 2020 годзе. Сяргей – праграміст і не меў ваеннага вопыту.

«Я не хацеў зноў уцякаць, – кажа мужчына. – У сакавіку 2022 года я пайшоў добраахвотнікам у тэрытарыяльную абарону і пасля кароткай падрыхтоўкі пайшоў на фронт».

Ва Украіне ваююць ад 450 і да некалькіх тысяч добраахвотнікаў з Беларусі. Яны неаднаразова былі ўзнагароджаны найвышэйшым званнем «Герой Украіны», а ў некалькіх гарадах нават вуліцы былі названыя ў гонар гэтых людзей.

Пры гэтым многія з добраахвотнікаў маюць не ўрэгуляваную прававую сітуацыю. «Ваенны білет дае толькі часовае права на жыхарства, а тэрмін дзеяння пашпарта заканчваецца ў лістападзе», – тлумачыць добраахвотнік Сяргей сітуацыю журналістам.

Ва Украіне за час ваенных дзеянняў з 2014-га года па сённяшні дзень загінулі не менш за тры дзясяткі грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Украіны. Але дакладная колькасць загінулых невядомая.

вх