Беларуская Служба

Чатыры гады таму ў Гродне арыштавалі Сяргея Ціханоўскага

29.05.2024 14:56
На закрытым судзе 14 снежня 2021 года Сяргея Ціханоўскага прыгаварылі да 18 гадоў пазбаўлення свабоды.
Сяргей Ціханоўскікрыніца: t.me/tsikhanouskaya

29 мая 2020 года ў Гродне ў выніку правакацыі быў арыштаваны відэаблогер, аўтар Youtube-каналу «Краіна для жыцця», муж цяперашняй апазіцыйнай лідаркі Святланы Ціханоўскай Сяргей Ціханоўскі. Ён збіраўся балатавацца ў прэзідэнты на выбарах 2020 года, але яго ініцыятыўнай групе адмовілі ў рэгістрацыі, калі ён быў у зняволенні.

З таго часу Ціханоўскі знаходзіцца за кратамі. Яго абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, распальванні варожасці, перашкодзе працы ЦВК. На закрытым судзе 14 снежня 2021 года Сяргея Ціханоўскага прыгаварылі да 18 гадоў пазбаўлення свабоды. У чэрвені 2022 года КДБ унёс Ціханоўскага ў спіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

вс