Абмежаванні ў дачыненні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі абмеркавала дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Лісабон на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Партугаліі Луішам Мантэнегру. Пра гэта паведамляе прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінету.
У прыватнасці, палітыкі абмеркавалі пытанне санкцый у дачыненні да беларускіх калійных угнаенняў. Раней Партугалія была адной з краін, якія прапаноўвалі абмежаваць альбо зняць санкцыі супраць гандлю беларускімі ўгнаеннямі.
Святлана Ціханоўская заклікала Партугалію «надалей прытрымлівацца санкцыйнай палітыкі, пакуль не будуць вызваленыя палітвязні».
вс