Беларуская Служба

Папулярны блогер BalaganOFF паказаў 100 дронаў для Палка імя Каліноўскага

29.05.2024 18:02
На днях BalaganOFF плануе перадаць дроны беларускім добраахвотнікам, якія ваююць за Украіну.
 BalaganOFF
Блогер BalaganOFF Крыніца: YouTube/BalaganOFF Украина Беларусь/скрыншот

Папулярны ўкраінскі блогер BalaganOFF (Аляксандр Рыкаў) паказаў 100 дронаў, набытых для Палка імя Кастуся Каліноўскага. Пра гэта ён сам паведаміў у сваім Тэлеграм-канале. 

У красавіку грошы на БЛА – агулам 45 тыс. долараў, – былі сабраныя менш чым за суткі. Акцыя прайшла пад назвай «Беларусам ад беларусаў».

На днях BalaganOFF плануе перадаць дроны беларускім добраахвотнікам, якія ваююць за Украіну.

вс