Беларуская Служба

Лукашэнка абмяркоўваў з Пуціным па тэлефоне вайну ва Украіне

31.05.2024 15:45
«Пытанні бяспекі і недапушчэння эскалацыі ўкраінскага канфлікту» абмеркаваў падчас тэлефоннай размовы 31 мая з Уладзімірам Пуціным Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба апошняга.
Ілюстрацыйны здымакEPA/ALEXANDER KAZAKOV / SPUTNIK / Dostawca: PAP/EPA.

Характэрна, што сайт Крамля гэтай тэмы ў сваім паведамленні не згадаў.

Паводле інфармацыі беларускага боку, Лукашэнка паведаміў суразмоўцу пра дэталі свайго маючага адбыцца візіту ў Манголію жы Іркуцкую вобласць РФ. Яны таксама абмеркавалі «маючы адбыцца Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі і прадстаўніцтва расійскай дэлегацыі на гэтым маштабным мерапрыемстве», «абмеркавалі пытанне прадстаўніцтва Расіі на парадзе 3 ліпеня ў Мінску».

Прэс-службы Лукашэнкі і Пуціна адзначылі, што падчас размовы абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з маючым адбыцца самітам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Астане, на якім, як чакаецца, Беларусь стане паўнапраўным членам гэтай арганізацыі.

Паводле інфармацыі беларускага боку, «прэзідэнт Расіі праінфармаваў беларускага калегу аб рабоце ўрада Расіі па рэалізацыі дамоўленасцяў, дасягнутых у Мінску».

Крыніца: Позірк