Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская наведала віленскую гімназію ім. Францыска Скарыны

31.05.2024 13:51
«Куды б вас ні закінуў лёс, як бы ні склалася жыццё — памятайце пра сваю краіну», сказала Ціханоўская навучэнцам беларускай гімназіі ў Вільне.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/tsikhanouskaya/4951

Святлана Ціханоўская наведала віленскую гімназію ім. Францыска Скарыны, дзе ўзяла ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды заканчэння навучальнага года.

Установа з’яўляецца адзінай у Літве, дзе навучанне для беларусаў і беларусак ідзе на роднай мове. Сотні дзяцей, якія вымушана пераехалі ў гэтую краіну пасля 2020 года, менавіта тут атрымалі магчымасць працягваць адукацыю. Акрамя таго, гімназія дапамагае 408 хлопчыкам ды дзяўчынкам вывучаць літоўскую мову і прасцей інтэгравацца ў грамадства.

Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай перад 29-м выпускам гімназістаў, іх бацькамі, настаўнікамі і прадстаўнікамі літоўскай дзяржавы.

Вось пра што казала беларуская лідарка:

«Куды б вас ні закінуў лёс, як бы ні склалася жыццё — памятайце пра сваю краіну, не губляйце сувязі з Беларуссю, захоўвайце нашу мову і беражыце нашу культуру».

«Сёння Беларусь зноў паняволеная. Але так не будзе заўжды. Гісторыя нашага народу – таму сведчанне. Нават у самых складаных умовах, пасля няўдалых спробаў, мы не апускалі рук, а шукалі новыя спробы дамагчыся нашых мэтаў.

«Я веру, шаноўныя выпускнікі, што вашыя веды, ваш вопыт і сувязі, энергія і крэатыў – дапамогуць вярнуць і адрадзіць нашу Беларусь», сказала Святлана Ціханоўская.

Крыніца: Светлана Тихановская