Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская – да міжнароднага дня абароны дзяцей: «Нашыя дзеці мацнейшыя за жах рэжыму»

01.06.2024 13:45
«Нашыя дзеці не заслужылі такога юнацтва», – напісала ў сваіх сацсетках лідарка дэмакратычнай беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская.
Святлана Ціханоўская на сустрэчы з беларусаміТК-Святлана Ціханоўская

Спачатку Ціханоўская расказала пра сваіх дзяцей, пра іх аднятае дзяцінства і цікавасць да папярэдняга жыцця ў Беларусі.

«Бабулі і дзядулі не могуць правесці з імі летнія вакацыі, сябры не могуць паклікаць іх на гульні ў двор роднай хаты. Замест сапраўднай беларускай гісторыі, нашых дзяцей вучаць абыходзіцца з аўтаматамі. Замест важных кніг Васіля Быкава, Янкі Купалы, Святланы Алексіевіч іх знаёмяць з прапагандысцкімі ролікамі.

Але нашыя дзеці мацнейшыя за жах рэжыму. Іх не зламаць ні страхам, ні хлуснёй. Яны бачаць усю праўду, як на далоні, і смяюцца з тых, хто спрабуе пераканаць іх у адваротным.

Мае дарагія! Будучыня Беларусі за нашымі дзецьмі, і нашая задача – падаваць ім прыклад. Толькі праз адкрытасць, падтрымку і размовы мы зможам абараніць іх ад ідэалогіі тых, хто забраў у іх бесклапотнае дзяцінства. Я ведаю: бацькоўская любоў і клопат заўсёды мацнейшыя за навязаную прапаганду», – напісала Святлана Ціханоўская.

яс