Беларуская Служба

Стала вядома, якія краіны далі найбольш шэнгенскіх віз беларусам і якія часцей адмаўлялі

02.06.2024 08:54
Польшча, якая заўсёды была лідарам візавага рэйтынгу сярод беларусаў, апынулася толькі на трэцім месцы спісу – 31,4 тыс. віз.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: NataliaLavrivNedashkivska/ Shutterstock

Летась у еўрапейскія консульствы беларусы падалі амаль 164 тысячы заявак на кароткатэрміновыя візы тыпу C, якія могуць выдавацца для разавай паездкі ці шматразовага ўезду. У выніку на рукі беларусы атрымалі каля 158 тысяч віз, плюс 5,5 тыс. адмоў. Пры гэтым большасць візаў былі шматразовымі, - піша "Наша Ніва".

Найбольш віз беларусам выдала Германія – каля 52 тыс. Працэнт адмовы – 0,8%.

На другім месцы Італія – 40,2 тыс. віз. Працэнт адмовы – 0,2%.

Польшча, якая заўсёды была лідарам візавага рэйтынгу сярод беларусаў, апынулася толькі на трэцім месцы спісу – 31,4 тыс. віз. Пры гэтым яна давала больш за ўсё адмоў. Больш заўважна тут вызначылася гродзенскае консульства Польшчы – 13,3% адмоў, 10% у Мінску, 12% у Брэсце.

Венгрыя выдала беларусам у мінулым годзе 14,4 тыс. віз, Францыя – 11,8 тыс.

эж