Беларуская Служба

Улады прадалі хату актывісткі Алены Янушкоўскай

03.06.2024 08:48
Паводле Алены Янушкоўскай, у гісторыі Беларусі ўжо была неаднаразовая практыка засялення ў хаты то адпраўленых у Сібір, то ў хаты забітых немцамі яўрэяў.
.
.фота: Радыё Рацыя

Хата актывісткі Алены Янушкоўскай з Віцебскага раёна прададзена 30 траўня на аўкцыёне за 18 500 рублёў. Хоць стартавая цана была 10 700. Але Алена лічыць, што цана ўсё роўна ніжэй рынкавай, таму адразу знайшліся ахвотныя пазмагацца за чужое таннае дабро.

– Ездзілі вельмі шмат людзей і глядзелі маю хату. Пра гэта мне паведамілі суседзі, а задарма – чаму не ўзяць? Рэальная цана гэтай хаты нашмат болей. Я разумею так, што гэта прыбліжаныя там чыноўнікам. Хата амаль у трох кіламетрах ад горада, маршрутка і аўтобусы ходзяць да горада, пешшу дайсці да горада – гэта 20 хвілін. Там зямлі 54 соткі, там сажалка ёсць, – расказала Алена Янушкоўская Радыё Рацыя.

Паводле Алены Янушкоўскай, у гісторыі Беларусі ўжо была неаднаразовая практыка засялення ў хаты то адпраўленых у Сібір, то ў хаты забітых немцамі яўрэяў. Але ахвочым да чужога дабра не трэба забывацца, што цяпер іншыя часы.

ав/Радыё Рацыя