Беларуская Служба

У Беларусі недалёка ад мяжы з Украінай праводзяць трохдзённыя вайсковыя вучэнні з «апалчэннем»

03.06.2024 12:45
Ад пачатку расійскай поўнамаштабнай вайны супраць Украіны на тэрыторыі Беларусі амаль бесперапынна праводзяцца вайсковыя вучэнні.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:WikiImages/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб правядзенні 3–5 чэрвеня камандна-штабных вучэнняў з удзелам тэрытарыяльных войскаў і атраду «народнага апалчэння». Як адзначаецца ў паведамленні міністэрства, яны адбудуцца ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці.

«У іх [вучэннях] возьмуць удзел вайсковаабавязаныя, прызваныя з запасу, на сваіх штатных пасадах, а таксама атрад народнага апалчэння, створаны з добраахвотнікаў раёну», – паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Асноўная ўвага, адзначаецца ў паведамленні, будзе накіраваная на забеспячэнне захадаў ваеннага становішча з прыцягненнем да выканання задач атраду «народнага апалчэння».

«Свабода» нагадвае, што ад пачатку расійскай поўнамаштабнай вайны супраць Украіны на тэрыторыі Беларусі амаль бесперапынна праводзяцца вайсковыя вучэнні, а Украіна ўмацоўвае свае межы на беларускім кірунку.

аз