Беларуская Служба

У Беларусі зноў падаражэла аўтамабільнае паліва

04.06.2024 10:05
Рост цэн вытворца абгрунтоўвае зменамі кан'юнктуры на нафтавым рынку.
АЗСфота: prakob/shutterstock

У Беларусі зноў падаражэла аўтамабільнае паліва. З аўторку цэны выраслі на 1 капейку, паведаміў канцэрн «Белнафтахім». Так, з сённяшняга дня літр бензіну АІ-92 каштуе 2 рублі 29 капеек, АІ-95 – 2 рублі 39 капеек, АІ-98 – 2 рублі 61 капейку, а літр дызельнага паліва – 2 рублі 39 капеек.

У мінулым месяцы «Белнафтахім» паведаміў пра паступовае падаражэнне паліва на 8 капеек. Канцэрн плануе павышаць цэны на 1 капейку кожны тыдзень. Сённяшні рост – другі.

Рост цэн вытворца абгрунтоўвае зменамі кан'юнктуры на нафтавым рынку.

вс