Беларуская Служба

Жыхара Слоніма прыгаварылі да двух гадоў пазбаўлення свабоды за абразу Лукашэнкі

04.06.2024 11:37
Яго затрымалі ў Cлоніме ў жніўні 2023 года і першапачаткова арыштавалі на 15 сутак.
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

Судом Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці разгледжаная крымінальная справа ў дачыненні да жыхара Слоніма Дзмітрыя Данільчыка. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі і абразе прадстаўніка ўлады. Справу разглядаў суддзя Сяргей Сёмуха.

Дзмітрый Данільчык  здымак з сацсетак Дзмітрый Данільчык здымак з сацсетак

Вядома, што Данільчыка затрымалі ў Cлоніме ў жніўні 2023 года і першапачаткова арыштавалі на 15 сутак, пасля чаго была ўзбуджаная крымінальная справа, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Рэжымны суд прызнаў яго вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення свабоды тэрмінам на два гады ды штраф у памеры 100 базавых велічынь. Акрамя таго, суд канфіскаваў у яго тэлефон.

вс