Беларуская Служба

У Баранавічах яшчэ 8 чалавек прысудзілі да калоніі за ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту ў 2020 годзе

04.06.2024 15:15
Суддзя Вікторыя Пакунова прысудзіла ім ад аднаго года і шасці месяцаў да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
ІлюстрацыяFoto: Inactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 31 траўня агучылі вырак трэцяй групе за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года. Паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса да пазбаўлення волі прысудзілі адразу восем чалавек: Канстанціна Калягу, Эрыка Каласоўскага, Івана Пацко, Аляксандра Лаўрушчыка, Івана Дрыка, Паўла Сергіені, Дзмітрыя Філіповіча, Арцёма Лапіча. Справу з 7 траўня разглядала Вікторыя Пакунова, паведамляе «Вясна».

Згодна версіі абвінавачвання, згаданыя асобы, «будучы ў стане алкагольнага апʼянення, у жніўні 2020 года, знаходзячыся на праезнай частцы па розных адрасах у г. Баранавічы, дзейнічаючы ў групе асоб, выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, груба парушаючы грамадскі парадак, наўмысна перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацый, тым самым наўмысна прынялі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый«. Усе на судзе прызналі віну.

Вядома, што некаторых затрымалі падчас «хапуноў». Так, напрыканцы снежня 2023 года быў затрыманы Іван Дрык, якому на момант удзелу ў акцыях пратэсту не было 18 гадоў.

У выніку суддзя Вікторыя Пакунова прызначыла наступныя тэрміны:

Дзмітрыю Філіповічу – два гады і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (вядома, што быў раней судзімы паводле ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса);

Аляксандру Лаўрушчыку, Канстанціну Калягу, Эрыку Каласоўскаму – два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму кожнаму;

Івану Пацко, Івану Дрыку, Паўлу Сергіеню, Арцёму Лапічу – адзін год і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Нагадаем, на Берасцейшчыне да гэтага часу працягваюцца масавыя затрыманні і суды за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Так за красавік гэтага году вынеслі прысуды па «народным» артыкуле ўжо 17 жыхарам Баранавічаў.

аз

У Брэсце судзяць журналістку Алену Цімашчук: за дыскрэдытацыю, распальванне варожасці і па «экстрэмісцкім» артыкуле

03.06.2024 14:45
Што стала прычынай для крымінальнага пераследу журналісткі – пакуль дакладна невядома.

147 дзён няма сувязі з Палінай Шарэндай-Панасюк

03.06.2024 16:45
Паводле мужа, адсутнасць сувязі з Палінай – гэта не толькі яе катаванне, але і катаванне ўсёй сям´і.