Беларуская Служба

Вярхоўны суд пакінуў у сіле вырак Алесю Марчанку, асуджанаму па абвінавачанні ў супрацы з «Белсатам»

04.06.2024 16:15
28 сакавіка 2024 года беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Алеся Марчанку палітычным вязнем.
Відэааператар Алесь МарчанкаФота: з асабістай старонкі ў Facebook

Вярхоўны суд 4 чэрвеня разгледзеў апеляцыйную скаргу прысуджанага да зняволення Алеся Марчанкі. Суддзя Вярхоўнага суда Аляксей Хлышчанкоў пакінуў вырак у сіле, а скаргу без задавальнення, паведамляе БАЖ.

Крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 361–1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) разглядалася ў Мінскім гарадскім судзе. Судовы працэс ў дачыненні былога супрацоўніка тэлеканала «Белсат» Алеся Марчанкі распачаўся 25 сакавіка 2024 года. Праз тыдзень, 2 красавіка, суддзя Святлана Макарэвіч агучыла абвінаваўчы вердыкт: тры гады пазбаўлення волі з адбыццём у калоніі агульнага рэжыму.

Алесь Марчанка быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 19 кастрычніка 2023 года. Пасля затрымання ён адбыў два адміністрацыйныя арышты па 15 сутак. Праваабаронцам вядома, што другі з іх быў прызначаны 3 лістапада судом Цэнтральнага раёна Мінска. Тады суддзя Юльяна Шчэрба прызнала 63-гадовага Марчанку вінаватым у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў (паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП).

Пакуль мужчына знаходзіўся пад арыштам, сілавікі знайшлі падставы для крымінальнага пераследу.
28 сакавіка 2024 года беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Алеся Марчанку палітычным вязнем.

Пасля вынясення прысуду яшчэ да разгляду апеляцыйнай скаргі Вярхоўным судом мужчыну перавялі з мінскага следчага ізалятара ў Магілёў – у СІЗА пры турме № 4.

аз


147 дзён няма сувязі з Палінай Шарэндай-Панасюк

03.06.2024 16:45
Паводле мужа, адсутнасць сувязі з Палінай – гэта не толькі яе катаванне, але і катаванне ўсёй сям´і.

У Баранавічах яшчэ 8 чалавек прысудзілі да калоніі за ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту ў 2020 годзе

04.06.2024 15:15
Суддзя Вікторыя Пакунова прысудзіла ім ад аднаго года і шасці месяцаў да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.