Беларуская Служба

Акцыю ў падтрымку зняволеных прафсаюзных лідараў Беларусі правялі ў Жэневе

05.06.2024 12:11
На акцыі ў падтрымку заняволеных прафсаюзных лідараў Беларусі выступіў генеральны сакратар Міжнароднай Канфедэрацыі Прафсаюзаў (ITUC) Люк Трыянгл, намеснік генеральнага сакратара IndustriALL Кэмаль Азкан, прадстаўнік IUF Кірыл Букетаў і лідары нацыянальных прафцэнтраў Мʼянмы, Украіны, Нідэрландаў і Турцыі.
Ілюстрацыя Фото: Shutterstock/BRAIN STORM

У сераду, 5 чэрвеня ў Жэневе на Плошчы нацый прайшла акцыя «Прафсаюзны актывізм не экстрэмізм» з патрабаваннем вызвалення з беларускіх турмаў прафсаюзных лідараў. Пратэст падтрымалі швейцарскія прафсаюзныя актывісты, а таксама прадстаўнікі міжнародных і нацыянальных прафсаюзных абʼяднанняў.

Месца і час акцыі абралі не выпадкова. У гэты час у Жэнэве праходзіць Міжнародная Канферэнцыя Працы, на якой будзе абмяркоўвацца і сітуацыя з правамі працоўных у Беларусі. У форуме ўдзельнічаюць сотні прадстаўнікоў з усяго свету. У тым ліку ў Швейцарыю прыехала і ўрадавая дэлегацыя Беларусі ў складзе 12 чалавек, – паведамяле svaboda.org.

На акцыі ў падтрымку заняволеных прафсаюзных лідараў Беларусі выступіў генеральны сакратар Міжнароднай Канфедэрацыі Прафсаюзаў (ITUC) Люк Трыянгл, намеснік генеральнага сакратара IndustriALL Кэмаль Азкан, прадстаўнік IUF Кірыл Букетаў і лідары нацыянальных прафцэнтраў Мʼянмы, Украіны, Нідэрландаў і Турцыі.

Выконваючы абавязкі старшыні БКДП Максім Пазьнякоў зазначыў, што ў Беларусі колькасць палітычных зняволеных чацвёрты год трымаецца на ўзроўні 1500 чалавек. Што ўсе выпадкі парушэння правоў чалавека зафіксаваны і знаходзяцца як у ААН, так і ў МАП. І ім давядзецца адказаць за свае злачынствы.

6 чэрвеня ў Жэневе павінен прайсці Камітэт па выкарыстанні стандартаў МАП, дзе звычайна разглядаюцца сведчанні работнікаў з розных краін, якія сутыкнуліся з узмацненнем рэпрэсій і цяжкасцямі ў ажыццяўленні правоў, замацаваных у канвенцыях МАП. У гэтым годзе, асаблівая ўвага будзе нададзена сітуацыі ў Беларусі.

эж

Павал Усаў: Відавочна, працэс сацыяльнай і эканамічнай дэградацыі набірае сілу

22.05.2024 16:13
Паяўляюцца паведамленні аб чарговых праблемах выпускнікоў, якія хочуць паступаць за мяжу.