Беларуская Служба

BYPOL: У Беларусі створаць расійскую вайсковую частку для аховы ядзернай зброі

05.06.2024 14:44
Паводле інфармацыі крыніц BYPOL, цягам апошніх месяцаў ішлі перамовы паміж расійскім і беларускім бокам, у якім удзельнічалі асабіста Лукашэнка і Пуцін, іх адміністрацыі і Міністэрства абароны абедзвюх дзяржаваў.
.
. PAP/EPA/YURI KOCHETKOV

Перамовы вяліся на тэму размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расійскай вайсковай часткі колькасцю 3,5-5 тыс. вайскоўцаў з цяжкай тэхнікай для забеспячэння аховы тактычнай ядзернай зброі. Першапачаткова для размяшчэння разглядалася тэрыторыя Магілёўскай вобласці.

На стварэнні такой вайсковай часткі настойваў расійскі бок, аднак Лукашэнка супраціўляўся, бо ён можа несці пагрозу бяспецы яго асабістай улады, піша BYPOL.

Нягледзячы на гэта ўсё ж такі перамовы завяршыліся прыняццем рашэння аб стварэнні такой часткі.

ав