Беларуская Служба

Цэнтрвыбаркам: Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці не пазней за 20 ліпеня 2025 года

05.06.2024 16:17
Выбары прэзідэнта Беларусі ў 2025 годзе будуць праводзіць па ўжо прынятым Выбарчым кодэксе.
Ілюстрацыйнае фотаФота: Праваабаронцы за свабодныя выбары

Выбары прэзідэнта Беларусі ў 2025 годзе будуць праводзіць па ўжо прынятым Выбарчым кодэксе, заявіў кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі Ігар Карпенка ў рамках рэспубліканскага семінара па пытаннях правядзення выбараў.

У 2022 годзе ў Беларусі абнавілася выбарчае заканадаўства, былі прыняты нормы аб правядзенні адзінага дня галасавання, унесены змяненні ў патрабаванні да кандыдатаў на пасаду прэзідэнта.

«Мы прэзідэнцкую выбарчую кампанію будзем праводзіць ужо па дзейным Выбарчым кодэксе», – цытуе Карпенку БелТА.

Кіраўнік ЦВК нагадаў, што ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам і Канстытуцыяй чарговыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны прайсці не пазней за 20 ліпеня 2025 года.

Сёння на семінары Карпенка падкрэсліў, што трэба намерыць падыходы да падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкай кампаніі. Паводле яго слоў, прэзідэнцкая кампанія 2025 года фактычна завершыць выбарчы цыкл, які ў Беларусі праводзіцца ў адпаведнасці з прынятымі на рэферэндуме 2022 года папраўкамі ў заканадаўства.

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі таксама прыняла ў другім чытанні праект закона «Аб змене Выбарчага кодэкса». У першым чытанні ён быў прыняты 14 снежня 2022 года.

Гэтым законам унесена новая норма аб тым, што для кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ўзроставы цэнз павялічаны да 40 гадоў, а да 20 гадоў – цэнз аселасці. Таксама законапраект вызначае, што адна і тая ж асоба не можа абрацца прэзідэнтам больш за два разы.

ав/Спутнік