Беларуская Служба

За травень палітвязнямі былі прызнаныя 46 чалавек

05.06.2024 17:12
Праваабарончы цэнтр «Вясна» назваў вядомыя парушэнні правоў чалавека ў траўні.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/CC0 Public Domain/pixabay.com

Вядома пра не менш як 361 выпадак рэпрэсій (судоў і затрыманняў), і прынамсі пра 361 выпадак палітычна матываванага адміністрацыйнага разгляду ў судзе;

Колькасць асуджаных па палітычна матываваных крымінальных справах за месяц склала мінімум 161 чалавек, у тым ліку 50 жанчын;

Пераслед людзей за праяву салідарнасці і аказанне дапамогі пацярпелым ад рэжыму ўсё больш актыўна набірае абароты;

Рэпрэсіі аднолькава кранаюць прадстаўнікоў абсалютна ўсіх прафесійных і сацыяльных груп, узростаў і светапоглядаў. Настаўнікі і лекары, святары і чыноўнікі, прадпрымальнікі і спецыялісты, моладзь і пажылыя людзі – усе яны знаходзяцца ў роўна бездапаможным становішчы бесперастаннага пошуку ворагаў і вінаватых у страце легітымнасці Лукашэнкам і дзяржаўнымі інстытутамі, якія падтрымліваюць яго.

ав/Вясна