Беларуская Служба

Рада БНР выпусціла паштовую марку, прысвечаную Васілю Быкаву

06.06.2024 13:30
Раней Рада БНР прапанавала абвясціць 2024 год Годам Быкава, 100-годдзе якога прыпадае на 19 чэрвеня.
      ,
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выпусціла паштовую марку, прысвечаную народнаму пісьменніку Беларусі Васілю Быкаву крыніца: t.me/Navumcyk

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выпусціла паштовую марку, прысвечаную народнаму пісьменніку Беларусі Васілю Быкаву (1924 – 2003 г.г.). Член Рады Сяргей Навумчык напісаў, што «дызайн маркі зрабіў беларускі мастак па сюжэце цяпер ужо класічнага фотаздымка Уладзіміра Кармілкіна». Для выпуску маркі Рада БНР скарысталася паслугамі Чэшскай пошты, якая друкуе счэпкі разам з дзейснымі знакамі паштовай аплаты Чэшскай Рэспублікі.

Абмежаваным накладам былі выпушчаныя два лісты з павялічанай выявай маркі з партрэтам Васіля Быкава і з сюжэтам вядомай паштоўкі з «Пагоняй».

Раней Рада БНР прапанавала абвясціць 2024 год Годам Быкава, 100-годдзе якога прыпадае на 19 чэрвеня, паведамляе «Еўрарадыё».

вс