Беларуская Служба

Колькасць палітвязняў вырасла на 9 чалавек

07.06.2024 13:24
Па стане на 7 чэрвеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1401 чалавек.
Ілюстрацыйны здымакvero_vig_050/Pixabay

У сувязі з інфармацыяй аб прад'яўленні абвінавачванняў, заключэнні пад варту і пазбаўлення волі ў калоніі па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак») дзевяць беларусаў прызнаныя палітвязнямі. Гэта: Віктар Новікаў, Канстанцін Каляга, Эрык Каласоўскі, Іван Пацко, Аляксандр Лаўрушчык, Іван Дрыка, Павал Сергіеня, Дзмітрый Філіповіч, Арцём Лапіч.

«Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі», - чытаем на старонцы ПЦ «Вясна».

Па стане на 7 чэрвеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1401 чалавек.

ав