Беларуская Служба

МЗС Беларусі адказала на ноту польскага боку

07.06.2024 15:30
Прадстаўнік МЗС абвінаваціў польскі бок у тым, што публічнымі нотамі праблему сістэмна вырашыць немагчыма.
Анатоль Глаз.

Нота, атрыманая Беларуссю ад МЗС у сувязі з забойствам польскага памежніка нелегальным мігрантам на мяжы, будзе разгледжана, заявіў прадстаўнік МЗС Беларусі Анатоль Глаз. Ён адзначыў, што патрэбна аднаўленне памежных кантактаў, каб такія трагедыі не здараліся:

-Аднак, польскі бок некалькі гадоў таму ініцыятыўна разарваў супрацу з Беларуссю ў праваахоўнай сферы. Усё было зроблена ў аднабаковым парадку. Нашая пазіцыя паслядоўная. Мы адкрытыя на дыялог.

Пры гэтым Анатоль Глаз сказаў, што аднаўленне стасункаў павінна адбывацца ў двухбаковым парадку. Ён абвінаваціў польскі бок у тым, што публічнымі нотамі праблему сістэмна вырашыць немагчыма,перадае Белта.

ав